Главная Рефераты по авиации и космонавтике Рефераты по административному праву Рефераты по безопасности жизнедеятельности Рефераты по арбитражному процессу Рефераты по архитектуре Рефераты по астрономии Рефераты по банковскому делу Рефераты по сексологии Рефераты по информатике программированию Рефераты по биологии Рефераты по экономике Рефераты по москвоведению Рефераты по экологии Краткое содержание произведений Рефераты по физкультуре и спорту Топики по английскому языку Рефераты по математике Рефераты по музыке Остальные рефераты Рефераты по биржевому делу Рефераты по ботанике и сельскому хозяйству Рефераты по бухгалтерскому учету и аудиту Рефераты по валютным отношениям Рефераты по ветеринарии Рефераты для военной кафедры Рефераты по географии Рефераты по геодезии Рефераты по геологии Рефераты по геополитике Рефераты по государству и праву Рефераты по гражданскому праву и процессу Рефераты по кредитованию Рефераты по естествознанию Рефераты по истории техники Рефераты по журналистике Рефераты по зоологии Рефераты по инвестициям Рефераты по информатике Исторические личности Рефераты по кибернетике Рефераты по коммуникации и связи Рефераты по косметологии Рефераты по криминалистике Рефераты по криминологии Рефераты по науке и технике Рефераты по кулинарии Рефераты по культурологии |
Контрольная работа: Люблінская унія. Утварэнне Рэчы ПаспалітайКонтрольная работа: Люблінская унія. Утварэнне Рэчы ПаспалітайЛюблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай Асноўныя пытанні 1. Чаму кіраўніцтва ВКЛ згадзілася на страту суверэнітэту сваёй дзяржавы, пераўтварэнне яе ў польскую правінцыю? Перадумовы уніі 2. Чые інтарэсы абараняў акт Люблінскай уніі? Растлумачце сваю пазіцыю План Уводзіны 1. Перадумовы Люблінскай уніі 2.Федэратыўная дзяржава "абодвух народаў" 3. Гістарычнае значэнне Люблінскай уніі 4. Разважанні на тэму Заключэнне Спіс літаратуры УводзіныГiсторыя зблiжэння Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам бярэ свой пачатак з Крэўскай уніі 1385 г., калi дзве дзяржавы ўпершыню аб'ядналiся на аснове дынастычна-персанальнай унii пры захаванні імі пэўнай самастойнасці ва ўнутранай і знешняй палiтыцы. Неаднаразовае аднаўленне і перазаключэнне унiй (у 1401, 1413, 1446, 1501 гг.) сведчыць, па-першае, аб іх нетрываласці, па-другое, аб наяўнасці ў жыццi абедзвюх дзяржаў такiх фактараў, якiя падштурхоўвалi iх да зблiжэння. 1 ліпеня 1569 года на сойме ў Любліне была заключана ўнія, паводле якой Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае аб'ядналася з Каронай Польскай у адну дзяржаву. Больш двухсот гадоў нашы продкі жылі ў складзе гэтага шматэтнічнага аб'яднання. 1569 год стаў адной з самых значных дат у гісторыі Беларусі. Навукоўцы звычайна адлічваюць ад яго новы этап у гістарычных лёсах беларускага, украінскага і літоўскага народаў. Унія паміж суседнімі краінамі аказала значны ўплыў на стан спраў ва ўсёй Еўропе. На мапе з'явілася новая дзяржава - Рэч Паспалітая, адна з самых вялікіх і магутных. У гэтай кантрольная рабоце нам неабходна разледзіць галоўныя вытокі і сутнасць Люблінскай уніі, вызначыць асаблівасці становішча дзяржаў на палітычнай арэне таго часу, вылучыць асноўныя моманты і вынікі аб’яднання дзяржаў у Рэч Паспалітую. Напрыканцы кантрольнай работы мы падвядзем вынікі і паспрабуем адзначаць тыя станоўчыя і адмоўныя бакі Люблінскай уніі, якія паўплывалі на далейшае развіцце нашай дзяржавы. З канца XV ст. ВКЛ было вымушана весці цяжкія войны супраць Маскоўскай дзяржавы, якая прэтэндавала на ўсходнія землі ВКЛ. У выніку войнаў 1492 – 1494, 1500 – 1503, 1507 – 1508, 1512 – 1522, 1534 – 1537 гг. ВКЛ страціла частку сваіх тэрыторый. 8 верасня 1514 г. каля Оршы войскі ВКЛ на чале гетмана К. Астрожскага ўшчэнт разбілі большыя па колькасці войскі Маскоўскай дзяржавы, але поўнасцю скарыстаць вынікі перамогі вялікі князь не здолеў. У 1558 – 1583 гг. адбылася яшчэ больш маштабная Лівонская вайна. У 1558 г. войскі цара Івана IV Грознага рушылі на Лівонію. Лівонскі ордэн і Рыжскае арцыбіскупства былі вымушаны звярнуцца за дапамогай да ВКЛ і прызнаць сваё падданства. У адказ у 1563 г. Іван IV захапіў Полацк. Войска ВКЛ, большая частка якога змагалася ў Лівоніі, апынулася ў цяжкім становішчы. Польшча не спяшалася з дапамогай, намагаючыся поўнай інкарпарацыі ВКЛ. Ужо ў 1562 – 1563 гг. шляхецкія соймы звярталіся з патрабаваннем новай уніі з Польшчай. Аднак буйныя магнаты справядліва апасаліся за свае правы і высоўвалі праекты, непрымальныя для польскага боку. Тым не менш, 10 студзеня 1569 г. у Любліне (Польшча) пачаў працу агульны сойм ВКЛ і Кароны Польскай. Незадаволеная яго ходам дэлегацыя ВКЛ ў лютым пакінула Люблін. Кароль быў вымушаны асобнымі актамі далучыць да Польшчы Падляшша і амаль усю тэрыторыю Украіны. Магчымасцей весці вайну яшчэ і з Польшчай у ВКЛ не было. Таму ўлетку 1569 г. дэлегацыя ВКЛ зноў наведала Люблін і падпісала дамову аб уніі [1, с.312]. Гэта вайна, як адзначалі пазней польскія палітыкі, прыгнала ВКЛ да ўніі з Каронай, зрабіла беларуска-літоўскую шляхту больш падатлівай у пытанні аб новым дзяржаўным саюзе. Адна з важных прычын паўстання ўніі 1569 года - супярэчнасці ў пануючым саслоўі ВКЛ: паміж магнатэрыяй (багатай шляхтай) і шляхтай сярэдняй ды дробнай. Элітарнае магнацтва мела амаль неабмежаваную ўладу і адціскала шляхту на другі план. У Кароне на той час шляхта ўжо мела "залатыя вольнасці", доступ да ўлады, рашуча ўплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку ўрада. Літоўская, беларуская і ўкраінская шляхта жадалі зраўняцца з ёй у правах і прывілеях, атрымаць верх над магнатэрыяй, заняць вядучую ролю ў сваёй дзяржаве. Дасягненне гэтых мэтаў яна звязвала з заключэннем уніі з Каронай. Супрацьстаянне магнацтва і шляхты ў 60-я гады стала адкрытым. Удзельнікі сойму, што адбыўся пад Віцебскам у 1562 годзе, звярнуліся да Вялікага князя і караля Польскага Жыгімонта ІІ з прашэннем "учыніць супольны сойм з палякамі, каб разам караля выбіралі, мелі агульную абарону, супольна саймікавалі і права аднолькавае ўжывалі". Каб неяк кансалідаваць грамадства, збіць прапольскія настроі шляхты, урад ВКЛ пайшоў на значную мадэрнізацыю ўнутранай палітыкі. Пастановай 1563 года былі ўраўнены ў правах праваслаўная і каталіцкая шляхты. Паводле судовай рэформы 1564 г. уводзіліся мясцовыя суды, у якіх галоўную ролю адыгрывала шляхта. Гэтыя захады магчыма мелі б поспех, калі б не драматычнае знешнепалітычнае становішча краіны, моц якой была паслаблена вайной. Польшча сама дамагалася ўніі з княствам, у якой ёй бачыўся багаты тэрытарыяльны прыдатак. Ідэі паглынання княства атрымалі распаўсюджанне сярод пэўных колаў польскай шляхты напярэдадні заключэння дамовы. Далучэнне новых зямель прываблівала магчымасцю атрымання новых багаццяў, пасад, узнагарод. Перадлюблінскі час вызначаецца разгулам шавіністычных настрояў у Польшчы, узмоцненай каталіцкай прапагандай на заходніх землях Беларусі і Украіны, прыгранічнымі непаразуменнямі . Польскім каралем і Вялікім князем літоўскім у гэты трывожны час быў Жыгімонт ІІ Аўгуст. Ён не меў патомства і не мог ужо на яго спадзявацца. На ім магла перарвацца дынастыя Ягелонаў, якая злучала сабой гэтыя дзве дзяржавы. Польскія палітыкі баяліся, што пасля яго смерці княства абярэ для сябе асобнага гаспадара. Трэба было своечасова зрабіць больш адпаведную часу сувязь паміж дзяржавамі. Жыгімонт згадзіўся з гэтым і пачаліся перамовы аб новым саюзе. Урад ВКЛ і кіруючыя колы Кароны прапаноўвалі розныя умовы злучэння дзяржаў. Літоўска-беларускія феадалы хацелі абмежавацца ваенна-палітычным саюзам, які б захаваў незалежнасць і самастойнасць княства. Прадстаўнікі Польшчы стаялі за першынство іх краіны і скасаванне незалежнасці княства. На працягу 1564-1568 г.г. справа ўніі абмяркоўвалася на чатырох соймах. Кожны бок цвёрда стаяў на сваім. Для канчатковага вырашэння пытання быў назначаны з'езд у Любліне на 23 снежня 1568 года. Паслы ВКЛ, сярод якіх было шмат магнатаў - праціўнікаў уніі, адчуваючы, што абставіны складваюцца не на іх карысць, збіраліся памалу, нехаця, іншыя і зусім не прыехалі, жадаючы ўхіліцца ад удзелу ў ракавой справе. 10 студзеня 1569 г., праз два тыдні пасля прызначанага тэрміну, сойм быў адкрыты. На яго прыбылі Жыгімонт ІІ і каля 160 паслоў і сенатараў Кароны і ВКЛ, якія на працягу шасці драматычных месяцаў абмяркоўвалі самую важную дзяржаўную справу [10, с.273]. Бурныя дэбаты працягваліся ўжо каля двух месяцаў. Найбольш актыўна супрацьдзейнічалі падпісанню ўніі дэлегаты княства - канцлер і Віленскі ваявода Мікалай Радзівіл, падканцлер Астафій Валовіч, жамойцкі стараста Ян Хадкевіч. Калі яны бачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння ўніі на непрымальных для сваёй дзяржавы ўмовах, то ў знак пратэсту ў ноч на 1 сакавіка пакінулі Люблін, жадаючы сарваць перамовы. Перад ад'ездам яны падалі каралю свае ўмовы уніі. Аднак ад'езд дэлегатаў княства аказаўся іх палітычнай памылкай. Гэта выклікала моцнае абурэнне польскага боку. Паслы працягнулі абмеркаванне справы і склалі пункты інкарпарацыі княства. Пры падтрымцы польскіх паслоў Жыгімонт ІІ, скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча краіны, фактычна здзейсніў акт дзяржаўнай здрады - незаконна, насуперак сваім абяцанням і прысягам аб захаванні цэласнасці тэрыторыі ВКЛ, 5 сакавіка ён выдаў універсал аб далучэнні да Польшчы Падляшша з гарадамі Беласток, Бельск, Драгічын на Бузе, Мельнік. Такімі ж незаконнымі актамі, без згоды сойма, былі адарваны ад княства і далучаны да Польшчы Валынь (25 мая), Падолле (1 чэрвеня), Кіеўшчына (5 чэрвеня) [5, с.134]. Пад пагрозай страты пасад і прывілеяў, канфіскацыі маёмасці ўкраінскіх паслоў прымусілі пагадзіцца на анэксію іх радзімы і прысягнуць на вернасць польскаму каралю. ВКЛ панесла цяжкія тэрытарыяльныя страты. Гэта быў моцны ўдар па магутнасці дзяржавы, якая і без таго была падарвана стратай часткі беларускіх зямель у Лівонскай вайне. Ісці на ваенны канфлікт з Польшчай у тых умовах яна не магла. Супрацьпраўныя акты Жыгімонта, разбурэнне адзінага фронта барацьбы за незалежнасць княства з-за пазіцыі ўкраінскіх паслоў зламала супраціўленне беларуска-літоўскіх магнатаў. У чэрвені на пагрозлівы выклік ад караля паслы вярнуліся ў Люблін, дзе пратэставалі супраць далучэння спрадвечных зямель княства да Польшчы, патрабавалі адмяніць указы 5 сакавіка - 5 чэрвеня, прапаноўвалі адкласці абмеркаванне справы да наступнага сойму. Невядомы аўтар "Дзённіка Люблінскага сойму" апавядае, што 28 чэрвеня Хадкевіч, Радзівіл і іншыя беларуска-літоўскія паслы з плачам кінуліся на калені перад Жыгімонтам, просячы яго не губіць княства і не аддаваць яго ў "лясную няволю", а "давесці да канца справу так, каб яна не цягнула за сабой заняволення і ганьбы нам і нашым нашчадкам" [8, с.65]. Але кароль загадаў ім без лішніх размоў і прамоў прыняць унію. Зразумеўшы безысходнасць становішча, яны пайшлі на згоду. 1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт уніі. Сутнасць заключанага саюза была, ці дакладней, павінна была быць у тым, што "каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае ўяўляюць сабой ужо адно нераздзельнае і недзялімае цела, а таксама не асобную, але агульную рэспубліку, якая злучылася і злілася ў адзін народ з дзвух дзяржаў і народаў" [9, с.33]. Новаўтвораная дзяржава атрымала назву Рэч Паспалітая. 2. Федэратыўная дзяржава "абодвух народаў"Паводле дамовы 1569 г. стваралася федэратыўная дзяржава "абодвух народаў" – Рэч Паспалітая. На чале яе стаяў кароль (ён жа вялікі князь). Кароль выбіраўся пажыццёва шляхтай. Ён мог быць толькі католікам. Ствараўся агульны вальны сойм, які складаўся з сената (туды ўваходзілі буйныя магнаты, каталіцкія іерархі і прадстаўнікі караля) і дзвюх пасольскіх ізб, куды павятовыя соймікі накіроўвалі па 2 сваіх прадстаўніка. Мяшчане, сяляне, праваслаўныя і пратэстанцкія святары прадстаўніцтва ў сойме не мелі. У астатнім абедзве дзяржавы захоўвалі суверэнітэт: асобныя ўрады, войскі, мытні, скарбы, манетныя сістэмы, дзяржаўныя мовы і г. д. Ніжэй прыведзена схема сістэмы кіравання ў Рэчы Паспалітай: Карыстаючыся сваім прывілеяваным становішчам, у другой палове XVI– XVIIІ стст. шляхта здолела значна пашырыць свае правы. Так званыя кардынальныя правы шляхты ўключалі ў сябе асабістую недатыкальнасць, неабмежаваную вотчынную ўладу, магчымасць удзелу ў выбранні караля (элекцыі) і працы сойму, вызвалялі ад большасці падаткаў. Гарантам "залатых вольнасцей" лічыўся сам кароль. Калі ён не выконваў сваіх абавязкаў, шляхта мела права ствараць ваенна-палітычныя саюзы – канфедэрацыі і абвяшчаць каралю вайну – рокаш. Асабліва неспрыяльным для дзяржаўнай сістэмы было права liberum veto, паводле якога ўсе рашэнні сойма павінны былі прымацца адзінагалосна. У выніку многія соймы проста зрываліся. Адным з галоўных вынікаў эканамічных, палітычных і рэлігійных пераўтварэнняў было фарміраванне саслоўнага грамадства. Саслоўямі называюць буйныя групы насельніцтва, якія ў сілу законаў або традыцый маюць пэўныя прывілегіі і абавязкі. Як і ў краінах Заходняй Еўропы, на беларускіх землях існаваў наступны падзел: Як ужо казалася вышэй, шляхта лічылася пануючым саслоўем, якое валодала найбольш значнымі правамі. Нават самы бедны шляхціч па свайму статусу быў вышэйшым за багатага мешчаніна і, тым больш, селяніна. Саслоўі мяшчан і сялян лічыліся падданымі, аднак менавіта іх прадстаўнікі складалі абсалютна большую частку насельніцтва дзяржавы. Святарскае саслоўе не атрымала юрыдычнага афармлення, чаму ў немалой ступені садзейнічала наяўнасць некалькіх канфесій. Прадстаўнікі рымска-каталіцкай царквы, як шляхта, так і святары, мелі ў Рэчы Паспалітай больш прывілегій, чым астатнія. Тым не менш, і каталіцкая, і праваслаўная цэркві былі буйнымі феадаламі. Стан святарскага саслоўя фактычна набліжаўся да стану шляхетскага саслоўя. Усе прывілегіяваныя саслоўі (у тым ліку мяшчане) мелі карпарацыйны характар. Прыналежнасць да іх рэгламентавалася шматлікімі нормамі і звычайна перадавалася па спадчыне ад бацькі да сына. З цягам часу кожнае саслоўе набывала асабістыя сацыяльныя і культурныя традыцыі. Пераход з аднаго саслоўе ў іншае быў магчымым, хаця на заканадаўчым узроўне ўселяк абмяжоўваўся. Амаль адразу пасля свайго нараджэння новая дзяржава перажыла некалькі крызісаў улады. У 1573 г. пасля смерці Жыгімонта Аўгуста каралём быў выбраны французскі прынц Генрых Валуа. Аднак у 1574 г. ён збёг у Францыю. Выбары новага караля адбываліся ў атмасферы супрацьстаяння паміж магнацкімі групоўкамі і дробнай шляхтай. Толькі ў 1576 г. каралём быў выбраны трансільванскі князь Стэфан Баторы. У 1583 г. ён скончыў Лівонскую вайну перамогай. Спроба наступнага караля Жыгімонта (са шведскай дынастыі Вазаў) абмежаваць правы шляхты і зрабіць манархію спадчыннай скончыліся рокашам 1604г. [6, с.329]. Страта значных тэрыторый, памяншэнне правоў некаталіцкага насельніцтва, умяшальніцтва польскага боку ў справы ВКЛ выклікалі незадаволенасць сярод шырокіх колаў Вялікага княства. Барацьбу супраць уніі ўзначаліў канцлер Леў Сапега (1557 – 1633) Дзякуючы яго намаганням, у 1582 г. быў створаны Трыбунал ВКЛ, які абмежаваў судовую ўладу караля. Насуперак рашэнням Люблінскай уніі ў ВКЛ працягвалі збірацца асобныя з’езды мясцовай шляхты. У 1588 г. пачаў дзейнічаць новы Статут, дзе унія з Польшчай нават не ўзгадвалася. Польскай шляхце забаранялася набываць маёнткі і пасады ў ВКЛ. Разам з тым Статут 1588 г. скончыў кадыфікацыю законаў Вялікага княства [3, с.191]. Такім чынам, неабходна подкрэсліць, што заключэнне Люблінскай уніі дазволіла ВКЛ атрымаць перамогу ў Лівонскай вайне. Рэч Паспалітая была больш моцным утварэннем, і суседнім дзяржавам прыходзілася з ёй лічыцца. 3. Гістарычнае значэнне Люблінскай унііГістарычнае значэнне ўзнікнення Рэчы Паспалітай, Люблінскай уніі для беларускага народа патрабуе яшчэ далейшага навуковага асэнсавання з яго нацыянальных пазіцый. Расійская, а ўслед за ёй савецкая гістарычная навука, трактавалі гэтыя падзеі выключна як польскую экспансію, падпарадкаванне Беларусі Польшчы. З другога боку, і польская гістарыяграфія таксама пераацэньвала значэнне польскага фактару ў грамадскім развіцці Беларусі таго часу. У многіх публікацыях Рэч Паспалітая нярэдка называецца Польшчай, ігнаруецца аўтаномія княства, што з'яўляецца грубым скажэннем гісторыі. Наконт дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай нават у польскай гістарыяграфіі існуе вялікі спектр думак: ад сцвярджэння аб яе ўнітарным характары да прызнання федэратыўнага прынцыпу яе пабудовы. Буйны спецыяліст па перыяду феадалізму Ю.Бардах, напрыклад, лічыць Люблінскую унію кампрамісам дзвух дзяржаў і вынікам іх двухсотгадовага сумеснага развіцця. Вядомыя польскія даследчыкі Х.Лаўмяньскі і Е.Ахмяньскі не бачаць у гэтым саюзе раўнапраўя бакоў. Сучасная беларуская гістарыяграфія схіляецца да вываду, што нельга трактаваць Люблінскую ўнію, пры ўсёй несправядлівасці яе ўмоў, як паглынанне Польшчай Вялікага княства Літоўскага. Рэч Паспалітая была добраахвотным аб'яднаннем, федэрацыяй дзвух дзяржаў. Іншая справа, што Польшча на той час была ў больш выгодным палітычным і эканамічным становішчы і таму валодала ўнутрапалітычнай ініцыятывай у Рэчы Паспалітай. Яна магла ажыццяўляць вялікадзяржаўную палітыку ў дачыненні да ўсходнеславянскага насельніцтва Вялікага княства. Першае ўражанне ў ВКЛ ад уніі было шокавым, прычым, як для магнацтва, так і для шляхты, якая ў свой час дамагалася злучэння з Польшчай. Вышэйшая ўплывовая знаць аказалася перад пагрозай поўнай згубы былога палітычнага вяршынства. Дазвол польскай шляхце атрымліваць зямельныя ўладанні ў межах княства стварыў небяспечнага канкурэнта для мясцовай шляхты. Таму большая частка пануючага класа ВКЛ у апошняй трэці ХVІ ст. праяўляла незалежніцкія, антыпольскія настроі. А вялікакняскія палітыкі імкнуліся вывесці сваю краіну з таго становішча, у якім яна апынулася ў выніку Люблінскай уніі. Насуперак акту ўніі ў княстве рэгулярна збіраліся агульнадзяржаўныя соймы. У 1581 г. тут быў створаны асобны вышэйшы суд - Галоўны трыбунал. А прыняты ў 1588 г. Статут (звод законаў) па сутнасці, скасаваў многія палажэнні Люблінскай уніі, гарантаваўшы эканамічную, палітычную і культурную незалежнасць дзяржавы: польскай шляхце забаранялася набываць землі і займаць дзяржаўныя пасады ў княстве, не прызнаваліся яго тэрытарыяльныя страты, заканадаўча замацоўвалася дзяржаўнасць беларускай мовы. Перыяд 1569-1795 гг., калі беларускія землі ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай, быў вельмі змястоўным і складаным у нашай гісторыі: паланізацыя шляхецтва, запрыгоньванне сялянства, рэлігійныя канфлікты, шматлікія войны, эканамічная нестабільнасць, народныя рухі, вострая ідэйная барацьба, заняпад беларускай культуры і дзяржаўнасці. Польскі культурны ўплыў і пранікненне каталіцызму прывялі да таго, што сацыяльна-класавы падзел беларускага грамадства дапоўніўся размежаваннем па нацыянальнай і рэлігійнай прыкмеце. Паланізацыйныя працэсы, што ўзмацніліся з утварэннем Рэчы Паспалітай, прывялі да адрыву ад беларускай народнасці яе вышэйшых слаёў, ускладнілі працэс яе фарміравання і развіцця. Многія даследчыкі лічаць, што ўсе беды нашай нацыянальнай культуры пачынаюццца з 1569 г. Люблінская ўнія на два стагоддзі прадвырашыла далейшы лёс беларускага і іншых народаў, якія насялялі Рэч Паспалітую. Гэта дзяржава спыніла сваё існаванне ў 1795 г., будучы падзеленай больш моцнымі суседзямі. 4. Разважанні на тэмуПаспрабуем ацаніць усе тыя плюсы і мінусы, якія прынесла Вялікаму Княству Літоўскаму Люблінская унія. Так чыя ж інтарэсы абараняў акт Люблінскай уніі? Напачатку неабходна падкрэсліць, што у беларускай гістарыяграфіі стала замацаваўся погляд на XVI стагоддзе як на "залаты век" нашай дзяржаўнасці. Насамрэч такі эпітэт правамерна ўжываць толькі ў адносінах да старабеларускай культуры. Менавіта ў гэты час разгортваецца дзейнасць Ф. Скарыны і С. Буднага, М. Гусоўскага і В. Цяпінскага… Але ж для дзяржаўна-палітычнага жыцця Вялікага Княства Літоўскага ХVІ стагоддзе стала векам катастрофы. Гэта было абумоўлена ў першую чаргу неадпаведнасцю дзяржаўнага ладу краіны надзённым патрабаванням часу. Суседства з жорстка цэнтралізаванымі краінамі — Масковіяй і Крымскім ханствам, якія маглі ў кароткі тэрмін перавесці на ваенныя рэйкі ўсе свае матэрыяльныя, чалавечыя і эканамічныя рэсурсы, вымагала дзеля дзейснага супраціву іх экспансіі ўзмацнення апарату кіравання Вялікага Княства Літоўскага. Аднак, нягледзячы на тое, што дзяржаўная сiстэма ВКЛ i характарызавалася шырокаразгалiнаванай сiстэмай органаў дзяржаўнага кiравання, iх дзейнасць была малаэфектыўнай. У вялікай ступені слабасць краіны была абумоўленая і фактычнай аўтаномнасцю складовых яе частак. Сітуацыя пагаршалася таксама сталай адсутнасцю вялікага князя, які з’яўляўся адначасова і каралём польскім (вось ужо і сапраўды: бадай, менавіта Крэўская, а не Люблінская унія заклала падмурак у працэс заняпаду краіны!). Рост прывілеяў шляхты паступова прыводзіў да страты ёю сваёй галоўнай функцыі — абароны межаў дзяржавы. З цягам часу асноўная збройная сіла краіны — паспалітае рушанне — станавілася ўсё больш архаічнай і неэфектыўнай. Дастаткова згадаць, што часта скліканае перад вайсковымі выправамі рыцарства, адбыўшы "попіс" (агляд паспалітага рушання), велізарнымі масамі ад’язджала не ў лагеры, а дадому. Збіранне ж грошай на выплату найманаму войску было праблематычным з прычыны недасканаласці выканаўчай улады. Характэрна, што ў гэтых умовах Вялікае Княства вельмі часта проста не мела сродкаў для паспяховага вядзення ваенных дзеянняў. Часам (як у вайне з Маскоўскай дзяржавай 1534—1537 гадоў) нашая дзяржава была вымушаная спыняць паспяховыя ваенныя дзеянні на варожай тэрыторыі праз адсутнасць грошай у скарбе… І гэта адбывалася ў часе імклівага ўзмацнення Масковіі. Маскоўскія валадары па меры росту магутнасці сваёй дзяржавы выказвалі ўсё большыя прэтэнзіі на землі Вялікага Княства. Калі Васіль ІІІ не хаваў імкнення далучыць да сваёй краіны Кіеўшчыну, Смаленшчыну і Полаччыну, ягоны сын Іван IV Жахлівы жывіў планы далучэння да Масковіі ўжо ўсяго Вялікага Княства Літоўскага. Баяры першага маскоўскага цара на перамовах з пасламі Жыгімонта Аўгуста проста заяўлялі: "Не толькі што Руская зямля ўся, але і Літоўская зямля ўся — бацькаўшчына гаспадара нашага…" Нядзіўна, што войны за набыццё гэтай "бацькаўшчыны" набылі перманентны характар. У перыяд з 1492 да 1569 году адбылося шэсць "маскоўскіх" войнаў (разам з Інфлянцкай). На 79 год прыйшлося ажно 36 ваенных…[4, с.127]. Мілітарныя магчымасці Масковіі дазволілі ёй, нягледзячы на шэраг паразаў ад велікакняскага войска, паступова рухацца да сваёй мэты — поўнага падпарадкавання земляў Вялікага Княства Літоўскага. Ужо з 1494 году ўсходняя мяжа дзяржавы (за некаторымі невялікімі выключэннямі) няўхільна пасоўвалася на захад. У той год Вялікае Княства Літоўскае страціла землі ў вярхоўях Акі і Вязьмы. У 1503 годзе да Масковіі перайшлі Чарнігаў, Старадуб, Ноўгарад-Северскі, Пуцівель, Рыльск, Гомель,Любеч, Бранск і іншыя — агульным лікам 29 гарадоў і 70 валасцей4 . У 1514 годзе быў страчаны Смаленск… У выніку маскоўскіх войнаў плошча Вялікага Княства Літоўскага зменшылася прыблізна з 900 тыс. кв. км да 520—550 тыс. кв. км, гэта значыць на 39% [4, с.163]. Краіна імкліва набліжалася да страты незалежнасці. І канец існавання дзяржавы, здавалася, стаў неўнікнёны з уступленнем Вялікага Княства Літоўскага ў Інфлянцкую вайну. Гэтая вайна ішла нешчасліва для нашай дзяржавы. Дарма што ў паасобных бітвах велікакняскія войскі дасягалі перамогі (прычым, як правіла, над большымі сіламі непрыяцеля), катастрофа імкліва набліжалася. У лютым 1563 году войскі Івана Жахлівага ўзялі Полацак, што фактычна адкрывала ворагу дарогу на сталіцу Вялікага Княства — Вільню. Спробы авалодаць становішчам патрабавалі ад краіны велізарных высілкаў. Так, большая частка велікакняскіх маёнткаў была аддадзеная пад заклад; гарады, корчмы, яўрэі і іншае абкладзена новымі падаткамі; была ўведзена манаполія на соль, на памол мукі і на гандаль ляснымі таварамі; павышаны мыты… У некаторых гарадах прыбыткі ад акцызаў, манаполіяў і ўнутраных мытных выплатаў выраслі больш як на 1000%. У галіне простых падаткаў збор серабшчызны вырас у многа разоў. Калі ў 1542 годзе збіралася ўсяго каля 22 тыс. коп. грошаў, то ў 1567 годзе — ужо 105,5 тыс. коп. І гэта пры тым, што ўсходнія землі краіны былі спустошаныя варожымі войскамі й абязлюдзелі. Дзяржава высілілася да рэшты. Аднак сілаў для далейшай барацьбы ўсё роўна не ставала. Дапамогі трэба было шукаць у суседзяў — Кароны Польскай, якая згадзілася даць яе адно пры ўмове уніі. І сапраўды, пасля Любліна чаканая дапамога надышла. Так, Карона Польская выдзеліла на маскоўскую кампанію 1 300 000 злотых (прыкладна 528,5 тыс. коп грошаў), пры тым што яе гадавы бюджэт складаў усяго каля 600 000 злотых. У 1579 годзе каля 20 тысяч жаўнераў (сярод якіх былі значная колькасць завербаваных на каронныя грошы іншаземных наймітаў) была накіраваныя Польшчай на дапамогу велікакняскаму войску. І, хацелася б нам таго ці не, мусім прызнаць, што вяртання Полацку і перамогі ў Інфлянцкай вайне ўдалося дамагчыся толькі дзякуючы заключэнню Люблінскай уніі. Варта задумацца над тым, што адбылося б з беларускім народам у выпадку пераходу Вялікага Княства Літоўскага пад уладу Масковіі. Думаецца, цалкам можна згадзіцца з поглядам А. Трусава: "Можна па-рознаму ставіцца да ўмоў, падпісаных у Любліне, але нельга забываць аднаго. Ці існавала б цяпер наагул беларуская нацыя, калі б Масковія захапіла Вялікае Княства Літоўскае ў XVI стагоддзі? Дастаткова толькі згадаць лёс самабытнай наўгародскай культуры. Што засталося ад "Господина Великого Новгорода" пасля "этнічных чыстак", зробленых Іванам Грозным і яго папярэднікамі? Быў знішчаны самабытны ўсходнеславянскі этнас, які меў сваю архітэктуру, жывапіс, летапісанне, устойлівыя рэспубліканскія традыцыі грамадскага і палітычнага жыцця…" [7, с.291]. Праўда, пазней (паводле дамовы 1537 г.) Любеч і Гомель былі вернутыя, але за кошт часткі полацкіх земляў, што было вельмі на руку Маскве: пабудаваныя на гэтай тэрыторыі крэпасці Себеж і Завалочча станавіліся добрым плацдармам на галоўных экспансіянісцкіх кірунках усходняга непрыяцеля — шляху на Полацак і Вільню. І сапраўды, дзякуючы менавіта Люблінскай уніі Вялікаму Княству Літоўскаму наканавана было праіснаваць яшчэ два стагоддзі. Два стагоддзі, якія далі магчымасць беларусам захаваць сваю тоеснасць і сфармавацца ў нацыю. Негатыўная ацэнка Люблінскага акту, які нібыта значна абмежаваў незалежнасць нашай краіны, назіраецца ў многіх працах. І сапраўды, Люблінская унія задумвалася кароннай шляхтай як акт інкарпарацыі Вялікага Княства Літоўскага ў склад Польшчы. Аднак гэта зусім не азначае, што гэтыя намеры былі ажыццёўленыя. Між тым, пры заключэннi Люблiнскай унii Княства захавала свой суверэнiтэт, фактычна аб’яднаўшыся з Каронай у дзяржаўны саюз. Паводле Люблiнскай унii 1569 году "Карона Польская i Вялiкае Княства Лiтоўскае ёсць адным непадзельным i аднародным целам, а таксама не розная, а адзiная Рэч Паспалiтая, якая з дзвюх дзяржаваў i народаў у адзiны народ злучылася i звязалася". Трываласць гэтай унii павiнны былi забяспечыць лiквiдацыя спадчыннасцi велiкакняскага пасаду ў ВКЛ, супольны манарх i найвышэйшы заканадаўчы орган у выглядзе супольнага сойму Кароны i Вялікага Княства Літоўскага з забаронаю правядзення асобных соймаў. Аднак ужо ў самiм акце Люблiнскай унii былi закладзеныя i асновы дзяржаўнай адасобленасцi Вялікага Княства Літоўскага, якое заставалася "пры тытуле, дастоiнствах i ўрадах усiх шляхетных станаў". Iснаванне ж асобных урадаў i органаў у Кароне i ў Княстве, кампетэнцыя якiх абмяжоўвалася тэрыторыяй толькi адной з гэтых дзяржаваў, стварала вакуум цэнтральнай выканаўчай улады ў РП. Такім чынам, "была створаная адзiная заканадаўчая ўлада сумеснага сойму пры захаваннi падвойнай выканаўчай улады ў асобных урадах" [11, с.194]. Захоўваўся свой звод законаў у выглядзе Статуту Вялікага Княства Літоўскага. Абедзве часткі навастворанай дзяржавы павінны былі мець уласныя войскі, што падпарадкоўваліся асобным гетманам. Прадугледжвалася ўвядзенне адзiнай манеты для Рэчы Паспалітай, але кожная з дзяржаваў мелася яе бiць пад уласнымi сiмваламi... Трэба адзначыць, што межы суверэнiтэту Вялікага Княства Літоўскага з цягам часу значна пашырылiся. Нягледзячы на забарону акту Люблiнскай унii, з 70—80-х гадоў XVI стагоддзя тут збiраюцца асобныя соймы, а ў 1581 годзе ствараецца Галоўны трыбунал Вялікага Княства Літоўскага. Ужо 27 студзеня 1588 году Жыгiмонт Ваза, жадаючы схiлiць на свой бок лiцвiнаў, што не ўзялi ўдзелу ў ягонай элекцыi i каранацыi, зацвердзiў новы Статут, якi юрыдычна замацоўваў асобнасць Княства ад Кароны Польскай. У прыватнасцi, паводле гэтага Статуту кароль абавязваўся, што "ў том паньстве Вялікам Князстве Літоўскім і ва ўсіх землях, яму прыслухаючых, дастойнасцей духоўных і свецкіх гарадоў, двароў, грунтоў, староств, урадаў земскіх і дворных пасэсій або ў дзяржанне і пажыванне і векчнасцей жадных чужаземцам і загранічніком, ані сусядом таго паньства даваці не маем... Родзічам Вялікага Князства Літоўскага, дастоенства і ўрады ўсякія маюць быці даваці добра значным і праўдзіве незмышлене ў том ваяводзтве або павеце аселым" [2, с.368]. Мiж тым, акт Люблiнскай унii прадугледжваў, "каб вольна было заўседы як паляку ў Лiтве, так i лiцвiну ў Польшчы ўсялякiм слушным спосабам набываць маёнткi" [1, с.397]. Мала таго, у гэтым найвышэйшым прававым зводзе Карона, з якой Вялікае Княства Літоўскае звязвалася ў 1569 годзе "ў адно цэлае", нават i не згадваецца, чым фактычна адмаўляецца Люблiнскi акт. Ужо з 1581 году ў пастановах, якiя прымалiся на соймах, тыя артыкулы, што тычылiся Вялікага Княства Літоўскага, былi сабраныя ў асобныя "Канстытуцыi Вялiкага Княства Лiтоўскага" (напачатку [1581 г.] — "Артыкулы да права Вялiкага Княства Лiтоўскага", затым [1590 г.] — "Справы Вялiкага Княства Лiтоўскага"), што вiдавочна падкрэслiвала самастойнасць Княства ў складзе Рэчы Паспалітай. Вялікае Княства Літоўскае праводзіла адносна самастойную замежную палітыку і неаднаразова падпісвала міждзяржаўныя пагадненні без уліку меркавання Кароны. Такім чынам, Рэч Паспалітую можна разглядаць як федэратыўную дзяржаву з элементамі канфедэрацыі, у якой Вялікае Княства Літоўскае валодала асноўнымі атрыбутамі дзяржаўнасці. Таму пра поўнае падпарадкаванне нашай краіны Польшчы не можа быць і гаворкі. Прынамсі, да часоў Канстытуцыі 3 траўня 1791 году, якая абвясціла Рэч Паспалітую адзінай унітарнай дзяржавай. Хаця… хто ведае, як бы рэалізавалася на практыцы гэтае палажэнне, калі б гісторыя адпусціла федэратыўнай дзяржаве яшчэ колькі часу існавання. Маецца ж досвед Люблінскай уніі, якая прадугледжвала тое самае… Нарэшце, адным з найбольш сур’ёзных абвінавачанняў у адрас Рэчы Паспалітай з’яўляецца тэза пра Люблінскую унію як пра зыходны пункт, ад якога пачалася паланізацыя беларускага народу. Якраз з моманту ўкладанняў гэтага акту, на думку шматлікіх аўтараў, беларуская мова "пачала выцясняцца з усіх сфераў дзяржаўнага жыцця, усяляк ганьбіцца і прыніжацца. Менавіта з гэтага часу і бярэ пачатак заўзятая беларусафобія, зневажанне ўсяго беларускага з боку польска-каталіцкага асяроддзя, што і прывяло ў 1696 годзе да забароны беларускай мовы ў афіцыйнай сферы". Сапраўды, бясспрэчным з’яўляецца той факт, што ў канцы XVI і на працягу XVII стагоддзя паланізацыя найвышэйшых слаёў грамадства ўзмацнілася. Безумоўна, Люблінская унія адыграла тут сваю ролю. Аднак паспрабуем паглядзець на гэтую праблему шырэй. Масавая паланізацыя вярхоў беларускага грамадства пачалася значна раней за падпісанне Люблінскага акту і была звязаная найперш з імклівым пашырэннем кальвінізму на землях Вялікага Княства Літоўскага. Пра памеры кальвінізацыі шляхты можна меркаваць нават паводле таго, што на тэрыторыі дзяржавы адным толькі Мікалаем Радзівілам Чорным былі заснаваныя 162 кальвінскія зборы. Так, у Наваградскім павеце з больш чым 600 шляхецкіх сем’яў не далучыліся да пратэстанцтва ўсяго толькі 16. Дзіўная з’ява: той працэс, які меў запачаткаваць стварэнне нацыянальнай беларускай царквы, адасобленай і ад каталіцкай Варшавы, і ад праваслаўнай Масквы, і тым самым садзейнічаць умацаванню незалежнасці Вялікага Княства, спрыяў пашырэнню на тэрыторыі краіны пальшчызны, бо абсалютная большасць твораў выдавалася беларускімі пратэстантамі на польскай мове. Аднак гэты феномен падаецца дзіўным толькі на першы погляд: у перыяд Сярэднявечча і ранняга Новага часу паняцця нацыянальнасці ў сучасным разуменні гэтага слова проста не існавала. Ягонае месца займалі паняцці веравызнання і дзяржаўнай прыналежнасці. Таму выкарыстанне польскай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім, злучаным з часоў Крэўскай уніі шчыльнымі сувязямі з Каронай, уяўляецца цалкам натуральным: яно забяспечвала еднасць пратэстантаў Вялікага Княства з іх кароннымі адзінаверцамі. У тую эпоху, калі лаціна пачала паступова саступаць свае пазіцыі на карысць нацыянальных моваў, у нашай дзяржаве польская мова набывала статус мовы міжнацыянальных зносінаў, якая выгадна адрознівалася ад лацінскай тым, што была зразумелая беларусам. Такім чынам, зусім не Люблінская унія паклала пачатак паланізацыі найвышэйшых колаў грамадства Вялікага Княства Літоўскага. Вытокі яе ляжаць нашмат глыбей. Працэс паланізацыі, шырока распачаты рэфармацыяй, працягваўся і пад сцягам контррэфармацыі. Да сярэдзіны XVII стагоддзя гэты працэс дайшоў да такой мяжы, калі канстытуцыйнае, рэгламентаванае Статутам ВКЛ 1588 году патрабаванне выкарыстання ў афіцыйным справаводстве беларускай мовы фактычна не выконвалася. Яно звялося да афармлення кірыліцай у дакументах уступаў і заканчэнняў, якія ўяўлялі сабою абавязковыя формы, сам жа змест, як правіла, пісаўся польскаю моваю з вялікім дамешкам лаціны. Да канца XVII стагоддзя такая практыка набыла ўсёабдымны характар. Таму нельга пагадзіцца з цверджаннем, быццам пастанова ўсеагульнай канфедэрацыі станаў Рэчы Паспалітай ад 29 жніўня 1696 году, паводле якой афіцыйнае справаводства мелася быць пераведзенае на польскую мову, была інспіраваная каралеўскай уладай "у мэтах канчатковага адарвання мас ад роднай духоўнай спадчыны і поўнага апалячвання". Тая пастанова сталася толькі канстатацыяй становішча, якое рэальна склалася на землях ВКЛ. Неабходна таксама памятаць, што ініцыятыва прыняцця гэтага акту зыходзіла менавіта ад шляхты ВКЛ, якая ў барацьбе з засіллем магнацкага роду Сапегаў дамагалася "каэквацыі правоў" з кароннай шляхтай. А правы гэтыя, нашмат шырэйшыя ў кароннай шляхты, у масавай свядомасці часта атаясамліваліся і з мовай, на якой вялося справаводства. Аднак вельмі памыляюцца тыя, хто абвінавачвае ў гэтым толькі каталіцкі касцёл, супрацьпастаўляючы яму праваслаўную царкву, у дзейнасці якой яны бачаць "справу аховы народнасці, мовы, культуры…"16. Паланізацыйныя працэсы ў асяроддзі праваслаўнага духавенства пусцілі глыбокія карані яшчэ ў перыяд да Берасцейскай уніі 1596 году. Асабліва ж яны ўзмацніліся ў пачатку XVII стагоддзя. Цікава, што тагачасныя апалагеты праваслаўя, якія ў сучаснай гістарыяграфіі нярэдка паказваюцца барацьбітамі за нацыянальную беларускую ідэю, палемічныя творы першай паловы XVII стагоддзя пісалі ў асноўным па-польску (у той час як "здраднікі"-ўніяты — часцей за ўсё па-беларуску). Аднак гэтым не вычэрпваецца тая роля, якую адыгрывала праваслаўная царква на беларускіх землях у XVI—XVIII стагоддзях. Культурная паланізатарская роля спалучалася ў ёй з палітычнай русіфікатарскай. Уласна, падпісанне Берасцейскай уніі ў 1596 годзе было выкліканае ў першую чаргу той небяспекай з боку праваслаўнай Масковіі, якая здаўна, яшчэ з часоў Івана ІІІ, падмацоўвала імперскія анексіянісцкія планы ў адносінах да земляў Вялікага Княства Літоўскага рэлігійнымі лозунгамі абароны аднаверцаў ад "каталіцкага прыгнёту". А ў сувязі з утварэннем у 1589 годзе Маскоўскага патрыярхату прэтэнзіі Масквы на ўсе праваслаўныя землі нашай дзяржавы сталі выключна небяспечнымі. Падпісанне Берасцейскай царкоўнай уніі — гэта акт у абарону не толькі духоўнай, але і палітычнай незалежнасці краіны. Арыентацыя ж "непрымірымых" праваслаўных на Маскву прынесла незлічоныя бедствы Вялікаму Княству Літоўскаму. Гэта — і сцяг, які быў дадзены ў рукі анархічнаму казацтву; гэта — і падстава як для адкрытых ваенных дзеянняў, так і для ўсё большага ўмяшальніцтва Масковіі ва ўнутраныя справы дзяржавы… Між тым, унія, якую ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі нярэдка кваліфікуюць як сродак каталізацыі і паланізацыі беларусаў, адыграла ў цэлым станоўчую ролю ў лёсе нашай дзяржавы. Ва ўмовах паланізацыі грамадства менавіта яна сталася тым апірышчам беларускасці, якому ў вялікай ступені мы абавязаныя захаваннем беларускай тоеснасці. У канцы XVI — пачатку XVIІ стагоддзяў беларуская мова панавала ўва ўсіх сферах дзейнасці уніяцкай царквы, апроч літургічнай. Нават у другой палове XVIІ і на працягу XVIІІ стагоддзя, калі паланізацыя Вялікага Княства Літоўскага ішла паскоранымі тэмпамі, уніяцкая царква не толькі не ператварылася ў сродак масавай паланізацыі, а, наадварот, стала моцным фактарам захавання нацыянальнай адметнасці. Калі прыняць пад увагу той факт, што напрыканцы XVIІІ стагоддзя каля 80% сельскага насельніцтва Беларусі належала да ўніяцтва, цяжка пераацаніць ролю апошняга ў станаўленні самаідэнтыфікацыі беларусаў. А між тым, без Любліна не было б Берасця… Безумоўна, да ўніяцтва належалі пераважна нізы грамадства. Большасць арыстакратыі і сярэдняй шляхты вызнавалі каталіцтва і, адпаведна, амаль цалкам паланізавалася. Але менавіта ўніяцтва спрыяла захаванню той нацыянальнай глебы, на якой пазней адбыўся працэс нацыянальнага адраджэння. Хаця і сама шляхта зусім не спяшалася станавіцца палякамі. На працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай назіраецца найцікавейшы феномен: у свядомасці тагачаснага грамадства трывала ўсведамляецца дзяржаўнасць Вялiкага Княства Лiтоўскага (што, аднак, не замiнала тутэйшай шляхце лiчыць сябе часткаю адзiнай шляхецкай нацыі Рэчы Паспалiтай, але гэта ўжо станавая, карпарацыйная свядомасць). Гэтае ўсведамленне асобнасцi дзвюх краiнаў, аб’яднаных Люблiнскай унiяй, падмацоўвалася i ўзаемнай непрыязнасцю памiж абывацелямi кожнае з iх, чаму існуе безліч прыкладаў. Нават польскія даследчыкі прызнаюць, што "паняцце Рэчы Паспалiтай уключае ў сябе адну шляхецкую нацыю i дзве ўзаемна непрыязныя цi, як найменш, недаверлiвыя адна да адной дзяржавы". Гэтае пачуццё асобнасці і не дазволіла б шляхце канчаткова зліцца з польскім этнасам. І адраджэнне беларускасці ў яе асяроддзі прырэчанае было адбыцца. Не магло не адбыцца. Што, урэшце, і здзейснілася ў ХІХ стагоддзі, калі менавіта прадстаўнікі шляхецкага стану запачаткавалі працэс беларускага нацыянальнага адраджэння. Згадаем, што працэс дэнацыяналізацыі нацыянальнай эліты адбываўся не толькі на беларускай зямлі. Тое самае мы бачым і ў Нарвегіі, дзе паноўны класс фактычна цалкам успрыняў дацкую культуру, і ў германізаванай Чэхіі… Аднак, калі наспелі гістарычныя ўмовы, калі ў Еўропе запанавала ідэалогія рамантызму з ягоным зваротам да нацыянальных вытокаў, адбылося вяртанне асіміляваных вярхоў грамадства да сваіх каранёў. Не была тут выключэннем і Беларусь. Характэрна, што працэс адраджэння беларускасці ў ХІХ стагоддзі адбываўся ў нашмат больш складаных умовах, чым у перыяд існавання Рэчы Паспалітай. Агульнавядомым з’яўляецца факт, што паланізацыя беларусаў асабліва вялікія памеры набыла менавіта ў складзе Расійскай імперыі, калі гэты працэс пачаў спалучацца з русіфікацыяй. Ні забарона ўніяцтва, ні скасаванне дзеяння Статуту 1588 году, ні насаджэнне расійскага чынавенства, ні перашкоды ў выданні беларускіх кніг, ні замена назваў "Беларусь" і "Літва" на "Северо-Западный край" не здолелі зрабіць гэты край расійскім. Але і польскім ён не стаў: паводле перапісу 1897 году 43,3% тутэйшых дваранаў назвалі роднай мовай беларускую… Такім чынам, Рэч Паспалітая стала неабходным фактарам захавання не толькі дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага, але і ўвогуле беларускага этнасу ў найскладанейшы перыяд яго існавання. Таму безаглядная крытыка Люблінскай уніі ўяўляецца неканструктыўнай. Рэч Паспалітая прадоўжыла закладзеныя Полацкім княствам і Вялікім Княствам Літоўскім традыцыі беларускай дзяржаўнасці. Таму без перабольшання можна сцвярджаць, што Полацкае княства, Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая — гэта тры калыскі, у якіх адбывалася станаўленне нашага народу. ЗаключэннеЛюблінская унія як акт федэрацыйнага аб'яднання дзвюх дзяржаваў Польшчы і Вялікага княства Літоўскага ў Рэч Паспалітую абодвух народаў была зацверджана на Люблінскім сойме 1 ліпеня 1569г. Унія была абумоўлена папярэдняй гісторыяй дзяржаўных зносінаў Польшчы і ВКЛ, і прыспешаная цяжкім становішчам ВКЛ у Лівонскай вайне. З канца XV ст. ВКЛ было вымушана весці цяжкія войны супраць Маскоўскай дзяржавы, якая прэтэндавала на ўсходнія землі ВКЛ. У выніку войнаў 1492 – 1494, 1500 – 1503, 1507 – 1508, 1512 – 1522, 1534 – 1537 гг. ВКЛ страціла частку сваіх тэрыторый. У 1558 – 1583 гг. адбылася яшчэ больш маштабная Лівонская вайна. У 1558 г. войскі цара Івана IV Грознага рушылі на Лівонію. Лівонскі ордэн і Рыжскае арцыбіскупства былі вымушаны звярнуцца за дапамогай да ВКЛ і прызнаць сваё падданства. У адказ у 1563 г. Іван IV захапіў Полацк. Войска ВКЛ, большая частка якога змагалася ў Лівоніі, апынулася ў цяжкім становішчы. Польшча не спяшалася з дапамогай, намагаючыся поўнай інкарпарацыі ВКЛ. Ужо ў 1562 – 1563 гг. шляхецкія соймы звярталіся з патрабаваннем новай уніі з Польшчай. Аднак буйныя магнаты справядліва апасаліся за свае правы і высоўвалі праекты, непрымальныя для польскага боку. 10 студзеня 1569 г. у Любліне (Польшча) пачаў працу агульны сойм ВКЛ і Кароны Польскай. Незадаволеная яго ходам дэлегацыя ВКЛ ў лютым пакінула Люблін. Кароль асобнымі актамі далучыў да Польшчы Падляшша і амаль усю тэрыторыю Украіны. Магчымасцей весці вайну яшчэ і з Польшчай у ВКЛ не было. Таму ўлетку 1569 г. дэлегацыя ВКЛ зноў наведала Люблін і падпісала дамову аб уніі. Акт Люблінскай уніі быў аформлены ў выглядзе прывілею-дагавора, зацверджанага пастановай Люблінскага сойма 1 ліпеня 1569г. Тэкст акта быў падрыхтаваны ў двух экземплярах – адзін замацаваны пячаткамі польскіх феадалаў, другі – пячаткамі феадалаў княства, пасля чаго абодва бакі памяняліся актамі. Гэткі парадак іх абмену, на думку яго арганізатараў, павінен быў прыхаваць гвалтоўны, агрэсіўны і нераўнапраўны характар уніі, надаць ёй бачнасць добраахвотнай згоды бакоў. Напрыканцы неабходна падкрэсліць, што унія, якую ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі нярэдка кваліфікуюць як сродак каталізацыі і паланізацыі беларусаў, адыграла ў цэлым станоўчую ролю ў лёсе нашай дзяржавы. Ва ўмовах паланізацыі грамадства менавіта яна сталася тым апірышчам беларускасці, якому ў вялікай ступені мы абавязаныя захаваннем беларускай тоеснасці. У канцы XVI — пачатку XVIІ стагоддзяў беларуская мова панавала ўва ўсіх сферах дзейнасці уніяцкай царквы, апроч літургічнай. Нават у другой палове XVIІ і на працягу XVIІІ стагоддзя, калі паланізацыя Вялікага Княства Літоўскага ішла паскоранымі тэмпамі, уніяцкая царква не толькі не ператварылася ў сродак масавай паланізацыі, а, наадварот, стала моцным фактарам захавання нацыянальнай адметнасці. Спіс літаратуры1. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І.Л. Качалаў і інш. – Мінск: Універсітэцкае, 2006. 698с. 2. Гісторыя Беларусі. У 6-ці ч. Ч. 3. / Ю. Бохан, Г. Галенчанка. – Мінск: Экаперспектыва, 2008. 685с. 3. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. – Мн., 1994. 396с. 4. Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. – Мінск, 2000. – 322с. 5. Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. – Мінск: "Беларусь", 1992. – 320с. 6. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. .Н.Кузнецов, В.Г. Мазец – Минск: "Амалфея", 2000. – 571с. 7. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў і інш. – Мінск: "Беларусь", 1995. – 594с. 8. Постановление Люблинского сейма об унии Великого княжества Литовского с Короной Польской – о государственном устройстве Речи Посполитой // История Беларуси в документах и материалах. – Мн., 2000. С.60–70. 9. Чаропка В. Люблінская унія // Беларуская мінуўшчына. – 1995. № 2. – С.31–34. 10. Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси. – Мн., 2000. – 542с. 11. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Вучэбн. дапам. – Мінск: Універсітэцкае, 1992. – 370с. 12. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.1–6. – Мн., 1991–2001. |
||
|